Ля Лідскага замка пачаліся здымкі фантастычнай карціны паводле рамана Людмілы Рублеўскай «Авантуры Пранціша Вырвіча». Працу над стужкай вядзе «Беларусьфільм». Як распавёў «Лідскай газеце» рэжысёр-пастаноўшчык Аляксандр Анісімаў, у Лідзе працэс здымак зойме амаль два тыдні.
— Праца ў асноўным будзе весціся ў вячэрні і начны час, — дадаў Аляксандр Анатольевіч. — Асноўныя дзеянні будуць адбывацца ўнутры замка. Нам тут сімпатычныя другі паверх, аўтэнтычныя рэшткі сцен крэпасці. Вядома, адчуваецца і новабуд: тая жа цэгла, дахі ў вежаў. Іх мы будзем з дапамогай кампутарнай графікі цямніць пад даўніну. Наогул, у Лідскім замку, лічы, будзе праходзіць ўвесь «экшн» карціны: сцэны захопу, у тым ліку і самы сур’ёзны бой (яго здымкі будуць весціся ўначы 4, 5 і 6 красавіка). Вышыня сцен замка дазваляе выконваць трукі, каскадзёрам зручна працаваць. Таксама ў Лідскім замку здымем фінальную сцэну ўсёй карціны.
Фільм «Авантуры Пранціша Вырвіча» — стужка гістарычная, яна перанясе гледачоў у XVIII стагоддзе. У ёй занятыя толькі беларускія акцёры — гэта прынцыповая пазіцыя рэжысёра-пастаноўшчыка Аляксандра Анісімава, які ўпэўнены, што «нашы працуюць ані не горш за расійскіх артыстаў». «Я цалкам перакананы, што гнацца ў кіно за медыйнымі асобамі - справа апошняя. У першую чаргу трэба звяртаць увагу на майстэрства актора, яго жаданне працаваць і імправізаваць на пляцоўцы, быць часткай усяго працэсу», — лічыць Аляксандр Анатольевіч.
Па словах Аляксандра Анісімава, здымаць гістарычнае кіно вельмі складана, бо шмат часу адымаюць касцюміраванне і грым артыстаў - як мінімум палову змены, якая доўжыцца 12 гадзін.
— Тым не менш тое, што Міністэрства культуры нашай краіны, сама кінастудыя зрабілі крок у бок гістарычнага кіно, — вельмі выдатна. Бо здымкі карціны «Авантуры Пранціша Вырвіча» — першыя за апошнія гады на «Беларусьфільме» у гэтым жанры. Нягледзячы на тое што фільм гістарычны, мы з акцёрамі з задавальненнем імправізуем на здымачнай пляцоўцы, дамагаючыся адноснай праўды жыцця. Бо ніхто яшчэ не прыйшоў адтуль і не расказаў, як там было на самой справе. Да таго ж сюжэтная лінія, сама назва рамана Людмілы Рублеўскай — «Авантуры Пранціша Вырвіча» — даюць магчымасць пафантазаваць, зірнуць на той час з пазіцыі сучаснасці, — пракаментаваў рэжысёр-пастаноўшчык.
Акрамя Ліды, пляцоўкамі для здымак фільма стануць Мір, Нясвіж, Гальшаны, Бабруйск. Плануецца, што стужка будзе гатовая да канца снежня 2019 года. Гэта будзе поўнаметражная карціна для пракату і чатырохсерыйны серыял для паказу на тэлебачанні.
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…