З 1 красавіка арандаваць офіс і памяшканні, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, будзе даражэй. Базавая арэндная велічыня павышаецца да 16,90 рублёў. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 27 сакавіка 2019 г. № 197, піша vgr.by.
Такім чынам, адзін метр для большасці арганізацый будзе каштаваць 15,21 рублёў. Для творчых саюзаў, грамадзкіх арганізацыяў, танцавальных і мастацкіх студый, а таксама арганізацый, дзе ствараюцца новыя працоўныя месцы, арэндная плата складзе 1,52 рублі за метр. Арэнда памяшканняў для арганізацый па аказанні бытавых паслуг (цырульні, хімчысткі, пральні, фотамайстэрня, рамонты абутку і адзення, пракаты, рамонты тэхнікі і многае іншае) — 6,08 рублёў за 1 кв. м.
Нагадаем, плата за памяшканні гарадской камунальнай уласнасці складаецца з базавай арэнднай велічыні, памножанай на каэфіцыент месцазнаходжання (для Гродна — 0,3), каэфіцыент размяшчэння (цэнтр — 1, астатні горад — 0,9, далучаныя вёскі - 0,8) і каэфіцыент попыту — ад 0,5 да 3. Сума можа быць менш, калі, да прыкладу, арандатар правядзе рэканструкцыю або капрамонт будынка, створыць новыя працоўныя месцы або возьме на працу ў палову і больш штату інвалідаў.
Зараз базавая арэндная велічыня складае 16,11 рублёў, і каля 90 памяшканняў гарадской камунальнай уласнасці пустуе.
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…