У былой вайсковай частцы ў Лапенках 28 сакавіка быў пажар, у якім ледзь не загінулі двое мужчын без пэўнага месца жыхарства. Раней за МНС туды прыехала міліцыя.
Як паведаміла УУС Гродзенскага аблвыканкама, 28 сакавіка ўчастковаму інспектару міліцыі Ленінскага РАУС паступіла паведамленне аб тым, што з неэксплутаванага будынка на вуліцы Асфальтавага, 55 ідзе дым. Па наяўнай інфармацыі, у памяшканні маглі знаходзіцца двое мужчын.
Участковы, капітан міліцыі В.М. Кузьма, прыехаў на месца з кіроўцам, сяржантам А.С. Глябовічам. Праваахоўнікі ўвайшлі ў задымленым памяшканні, і знайшлі там двух спячых людзей. Міліцыянты вынеслі грамадзян на паветра, пасля чаго паведамілі аб пажары ў МНС.
Адзін з мужчын дастаўлены ў бальніцу, ён знаходзіцца ў цяжкім стане. Другому мужчыну 1962 года нараджэння медыцынская дапамога не спатрэбілася. Абодва грамадзяніна без пэўнага месца жыхарства.
Супрацоўнікі міністэрства па надзвычайных сітуацыях ліквідавалі ўзгаранне, меркаваная прычына пажару — неасцярожнасць з агнём.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…