У першым туры чэмпіянату Беларусі, які праходзіў у Гомелі 29 сакавіка, “Нёман” абыграў мясцовую каманду. На поўдні краіны супернікі паказалі сапраўдны баявы матч, у якім было забіта пяць галоў. 

Гродзенцы добра пачалі і ўжо на 9-й хвіліне Н’Джэнг адкрыў лік у матчы. Камерунскі футбаліст дакладна прабіў штрафны ўдар – мяч трапіў у ніжні вугал варот “Гомеля”. Праз 3 хвіліны пасля забітага мяча, гаспадары маглі адыграцца, але мяч пасля ўдар Нiвалда трапіў у штангу.

На 23-й хвіліне “Нёман” павялічвае сваю перавагу ў матчы. Пасля розыгрышу вуглавога мяч апынуўся ў Кантарыi, які адразу прабіў і патрапіў у вароты гаспадароў.

Не сказаць, што “Гомель” дрэнна гуляў, проста “Нёман” карыстаўся сваімі момантамі. Чарговы такі шанец не выпусціў Лягчылiн на 41-й хвіліне. Паўабаронца прарваўся ў штрафную паўднёўцаў і забіў трэці гол. Але яшчэ да перапунку гаспадары здолелі  размачыць лiк. На 45-й хвiлiне мяч заляцеў у вароты гродзенцаў пасля рыкашэту Кантарыi.

У другім тайме “Гомель” са старту завалодаў перавагай і карыстаўся гэтым на працягу ўсяго часу. Гаспадары здолелі скараціць адставанне на 59-й хвіліне. Вызначыўся Квашук. “Нёман” умела абараняўся, але адчувалася хваляванне каля варот. У вынiку гродзенцы выстаялі і здолелі атрымаць першую перамогу ў чэмпіянаце.

“Гомель” – “Нёман” – 2: 3 

Галы: 0: 1 – Н’Джэнг (9). 0: 2 – Кантарыя (23). 0: 3 – Лягчылiн (41). 1: 3 – Кантарыя (45, аўтагол). 2: 3 – Квашук (59).

“Нёман”: Шышлаў – Лешка, Кантарыя, Барысаў, Канцавы (к) – Лягчылiн (Забелін, 56; Атэменг, 85), Еўдакімаў – Яблонскі, Бабічаў, Расадкiн (Алыкулаў, 62) – Н’Джэнг.

Галоўны трэнер “Нёмана” Ігар Кавалевіч пасля матчу:
– Добры футбол у выкананні камандаў – два розныя тайма. Былі праблемы, не ўпэўнена ў варотах гуляў Шышлаў. Перадавалася нервовасць яго – хлопец правёў першы матч у Вышэйшай лізе. У цэлым я задаволены стаўленнем і самааддачай гульцоў. Для першай гульні сезона быў якасны футбол.

“Нёман” у матчы з “Гомелем” узяў 3 ачкі і часова ўзначаліў турнірную табліцу. Свой наступны паядынак жоўта-зялёныя правядуць у Гродне і згуляюць супраць “Шахцёра” 6-га красавіка.