Фото: grodnozoo.by
З прыходам вясны ў Гродзенскай вобласці пачаліся складанасці з зубрамі. Калі ўзімку яны выходзілі на дарогі і правакавалі аварыі, то цяпер пад нуль з’ядаюць палі з азімымі. Пра гэта паведамілі ў праграме «Наши новости» на ОНТ.
У рэгіёне ўпершыню сутыкнуліся з праблемай такога маштабу. У гаспадарках «Гожа» і «Прагрэс-Верцялішкі» статак знішчыў азімы рапс і патаптаў палі. Замест зеляніны амаль на 30 гектарах пасеваў тырчаць толькі сцеблы. Аграрыі ўжо падлічваюць шкоду — больш за 25 тысяч рублёў. Яшчэ столькі ж давядзецца выдаткаваць, каб усё перасеяць. Вінаватых ведаюць усе: непадалёк размешчаная гаспадарка «Азёры», дзе афіцыйна займаюцца рассяленнем зуброў. За 20 гадоў статак вырас да 300 асобін — і зараз яму цесна. Зубры шукаюць новыя землі, каб пракарміцца. З абароны ў аграрыяў ёсць толькі трактары. Роў матораў пакуль яшчэ здольны адпудзіць жывёл.
[the_ad id="112 956"]
Вырашаць праблему будуць агароджамі ўздоўж лесу, які прымыкае да палёў і дарог. Ёсць ідэя высаджваць азімыя спецыяльна для зуброў на лясных палянах. Аднак гэта меры часовыя. У гаспадарках лічаць, што да наступнай вясны праблему трэба будзе вырашаць ці адсяленнем, ці ліцэнзіямі на паляванне.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…