Еўрапарламент ухваліў забарону аднаразовага пластыкавага посуду, а таксама абмежаваў выкарыстанне іншых вырабаў разавага карыстання з пластыка, піша dw.com.
Еўрапарламент у сераду, 27 сакавіка, ухваліў законапраект, накіраваны на скарачэнне смецця з пластыка. Ён уступіць у сілу пасля ўхвалы Еўрапейскім саветам. Прадстаўнікі Еўрапейскага парламента і краін ЕС у снежні мінулага года ўзгаднілі дэталі законапраекта, таму чакаюць, што пры яго разглядзе ў Еўрасавета пярэчанняў не будзе.
Так, з 2021 года ў Еўрасаюзе будзе забаронена выкарыстанне аднаразовых вырабаў - у прыватнасці, пластыкавага посуду, ватных касметычных палачак, саломінак для пітва — якія могуць вырабляцца з іншых матэрыялаў. З 2024 года пластыкавыя бутэлькі будуць прадаваць толькі з прымацаванымі да іх вечкамі.
hrodna.life/articles/recycling-ru/
Выкарыстанне вырабаў з пластыка, у якіх пакуль няма экалагічнай альтэрнатывы, напрыклад, пластыкавых кубкаў і пакункаў для прадуктаў харчавання, павінна быць абмежавана. Згодна з законапраектам, краіны ЕС мусяць самастойна прыняць меры ў гэтай сувязі.
Акрамя таго, шэраг аднаразовых прадуктаў, якія змяшчаюць некаторую колькасць пластыка — у прыватнасці, вільготныя сурвэткі, жаночыя гігіенічныя пракладкі - у абавязковым парадку на ўпакоўцы будуць суправаджацца указаннямі аб негатыўным уздзеянні на навакольнае асяроддзе.
Законапраект таксама загадвае павелічэнне квоты па раздзяленні смецця. Да 2025 года не менш 77% пластыкавых бутэлек павінны утилизовываться разам з пластыкавым смеццем, да 2030 года гэты паказнік узрасце да 90%. Акрамя таго, пластыкавыя бутэлькі з 2025 года павінны як мінімум на 25% складацца з другаснай сыравіны, да 2030 года — на 30%.
Згодна са звесткамі Еўракамісіі, на год у Еўропе ў сярэднім на аднаго жыхара прыходзіцца 31,1 кг пластыкавых адходаў, у Нямеччыне — 37,4 кг. У сярэднім у ЕС каля траціны пластыкавага смецця падлягае другаснай перапрацоўцы, астатнія адходы экспартуюцца. На долю пластыка прыходзіцца 85% усяго смецця ў сусветным акіяне, з іх палову складаюць разавыя пластыкавыя вырабы.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…