«СБ» патлумачыла, чаму затрымлівалі Вольскага: «разгарачаны песнямі натоўп» мог пайсці кідаць камяні ў шыбы

У газеце «СБ-Беларусь сегодня» выйшла чарговая калонка Андрэя Мукавозчыка. Цяпер ён патлумачыў, чаму 25 сакавіка ў цэнтры Мінску трэба было затрымаць музыкаў Лявона Вольскага, Змітра Вайцюшкевіча, Ігара Варашкевіча і Паўла Аракеляна.

Мукавозчык у сваім тэксце спачатку звяртае ўвагу на тое, што некаторыя песні беларускіх музыкаў маюць нібыта правакатыўны сэнс: напрыклад, песня NRM «Мы — партызаны, лясныя браты» або BRUTTO «Хто супраць народа, пакаштуй кастэта!».

«І калі мастак-творца легендай выходзіць у пэўны дзень у цэнтр гораду з гітарай, будзьце ўпэўненыя — ён не моцна думае. Ён хоча хайпа. У яго ў футарале — пратэст. Не надта і важна, супраць чаго, — ён ёсць. У легендарнага музыкі пратэст адпаведна легендарнага памеру. У сэнсе — ну зусім ужо неабдуманы. Ім жа, затрыманым Вольскаму, Вайцюшкевічу, Варашкевічу і Аракеляну, што да іх далучыўся, — ім жа не было справы, чым зоймецца малады, няўрымслівы, разгарачаны іх песнямі натоўп пасля таго, як яны свой хайп зловяць і інструменты складуць? Кветачкі ён пойдзе нюхаць або камянямі ў шыбы кідаць — гэта ж ужо не іх клопат, праўда? А ну як правакатар у тым натоўпе, што выпадкова сабраўся (а зусім нават не імі сабраны, так?) — што тады рабіць? Клікаць міліцыю? Дык яна ўжо тут, яна — па абавязку службы — падумала загадзя. Так што вы ўжо прабачце і пройдзем. Учатырох пасядзець пару гадзінаў у РУУС, успомніць маладосць — таксама, ведаеце, прыгода. Будзе пра што пісаць. У новых песнях. Ці ўжо і ў мемуарах», — тлумачыць аўтар допісу.


hrodna.life/2019/03/25/u-minsku-zatryimali-volskaga/

Пасля гэтага Мукавозчык характарызуе само свята Дня Волі: «Вы што, уласна, збіраліся адзначаць? Як сто гадоў таму купка ўтапістаў крыкнула „незалежнасць“ і разбеглася, нічога не зрабіўшы?». Ён таксама папракае музыкаў, што беларускія музыкі не хочуць збірацца святкаваць 9 траўня або 3 ліпеня.

«Унутраны пратэст ёсць у кожнага чалавека. У творчага — тым больш. Карані яго, мабыць, у тым трохгадовым узросце, калі - будзеш манную кашу есці? Не манную, не кашу і не буду! Але дарослыя людзі, хацеў было напісаць і спыніўся. Бо мастакі - яны ж усё жыццё дзеці. Асабліва легендарныя. Так яно зроблена і інакш яно не працуе. Таму трэба размаўляць і тлумачыць. Як вучыць педагогіка — спакойна, па-даросламу, не падладжваючыся і без сюсюкання», — піша Мукавозчык.


hrodna.life/articles/fotarepartazh-grodna-dzen-voli/

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025