Reuters
Лоўкосты, якіх чакаюць беларусы, усё ніяк не прыходзяць у нашу краіну. Але авіяцыйныя ўлады ўсяляк намякаюць, што рухаюцца ў гэты бок. Прычым вельмі ўпэўнена, піша onliner.by.
Чыноўнікі адзначаюць, што стварэнне прывабных умоў для прыцягнення лоўкостаў - асноўная задача. База для іх будзе створана ў гродзенскім аэрапорце. Гэта ўвогуле адпавядае канцэпцыі развіцця. Зараз ёсць запыт на развіццё рэгіянальных аэрапортаў.
Авіяцыйныя ўлады адзначылі, што размаўлялі з WizzAir: выніку пакуль няма, падпісалі пагадненне з Эстоніяй на прыцягненне трэцяга боку для абслугоўвання лініі Мінск — Талін, а на лета ёсць дамова з расійскім бокам на 63 рэйсы для абодвух бакоў. Дадатковую частату зойме S7 Airlines. Кампанія ўжо атрымала допуск. Таксама ідуць размовы з Польшчай з нагоды рэйса Гродна — Кракаў. IrAero, перавозчык з Іркуцка, збіраецца лётаць у Гомель.
— Мы зацікаўлены, каб прыйшоў лоўкост. Але яны таксама лічаць грошы. Мы іх запрашаем, — кажуць чыноўнікі.
У развіццё тэмы патаннення — «Белавія» думае над пераменай бізнес-мадэлі. Гэта звязана і з паняццем безбагажных квіткоў. Калі здарыцца, цэннікі ўпадуць З гэтай нагоды сфарміравана рабочая група па ўнясенні змен у паветраны кодэкс.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…