31 сакавіка з 10:00 да 17:00 у пачатку кожнай гадзіны ўладальнік калекцыі і малюнкаў Далі будзе чытаць куратарскую экскурсію па выставе.
Пройдуць і іншыя бясплатныя экскурсіі па выставе. Экскурсавод раскажа пра тое, як калекцыя апынулася ва Уладзіміра Высоцкага, чаму Далі працаваў над ёй 9 гадоў бясплатна і яшчэ шмат падрабязнасцяў. Экскурсіі пройдуць у пятніцу ў 17:00 і ў суботу ў 14:00 і 15:00. На ўсе экскурсіі, у тым ліку і на куратарскія, купляецца толькі ўваходны білет — 7, 6, 5 рублёў.
З 1 сакавіка па 7 красавіка 2019 года ў Сенатарскай зале Новага замка будзе працаваць выстава «Сальвадор Далі. Боская камедыя». На выставе паказаны ілюстрацыі Сальвадора Далі да «Боскай камедыі» Дантэ Аліг'еры. Таксама прадстаўлены тры аўтарскія малюнкі Далі, прысвечаныя Дон Кіхоту. Калекцыяй раней валодалі Марына Уладзі і Уладзімір Высоцкі, а ў цяперашні час яна знаходзіцца ў прыватным зборы еўрапейскага мастацкага праекта artishere.art.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…