У сеціве з’явіліся фатаграфіі будучага медыцынскага цэнтра на Урыцкага, 5. Для будаўніцтва цэнтра працоўныя разабралі аварыйны дом канца 19 стагоддзя.
Як распавялі ў праектнай арганізацыі «Intelstock Group», праект будзе рэалізаваны са зменамі. Міністэрства культуры не ўзгадніла шкляную частку і колеры.
[the_ad id="112 956"]
Рэканструкцыя закінутага будынка па адрасе Урыцкага, 5, які знаходзіцца каля абласнога ўпраўлення КДБ, пачалася ў канцы студзеня 2019. Планавалася, што ад старой пабудовы застанецца толькі частка фасада, але ў выніку будаўнікі з-за аварыйнасці аб’екта разабралі практычна ўсё.
Інвестар набыў будынак восенню 2016 года ўсяго за чатыры базавыя велічыні. Рэканструкцыя пройдзе на працягу 2019 года.
[the_ad id="82 763"]
Дом на Урыцкага, 5 быў пабудаваны ў 1890 годзе. Будынак — прыклад эклектыкі ў ансамблі. Мае глыбокія скляпеністыя падвалы. У пачатку 20 стагоддзя належаў гараджаніну па прозвішчы Сідранскі. Пасля Другой сусветнай вайны ў доме знаходзіўся Ваенны трыбунал НКВД, а затым «Ваенгандаль». Пасля засяліліся людзі і жылі да пачатку 2000-х, пакуль іх не выселілі. З тых часоў будынак пустуе. У 2006−2007 гг. дом знаходзіўся пад пагрозай зносу, у сувязі з гэтым каля будынка дзяжурыла моладзь, якая хацела перашкодзіць знішчэнню дома.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…