У сеціве з’явіліся фатаграфіі будучага медыцынскага цэнтра на Урыцкага, 5. Для будаўніцтва цэнтра працоўныя разабралі аварыйны дом канца 19 стагоддзя.

Як распавялі ў праектнай арганізацыі «Intelstock Group», праект будзе рэалізаваны са зменамі. Міністэрства культуры не ўзгадніла шкляную частку і колеры.

[the_ad id="112 956"]

Рэканструкцыя закінутага будынка па адрасе Урыцкага, 5, які знаходзіцца каля абласнога ўпраўлення КДБ, пачалася ў канцы студзеня 2019. Планавалася, што ад старой пабудовы застанецца толькі частка фасада, але ў выніку будаўнікі з-за аварыйнасці аб’екта разабралі практычна ўсё.

Інвестар набыў будынак восенню 2016 года ўсяго за чатыры базавыя велічыні. Рэканструкцыя пройдзе на працягу 2019 года.

[the_ad id="82 763"]

Даведка

Дом на Урыцкага, 5 быў пабудаваны ў 1890 годзе. Будынак — прыклад эклектыкі ў ансамблі. Мае глыбокія скляпеністыя падвалы. У пачатку 20 стагоддзя належаў гараджаніну па прозвішчы Сідранскі. Пасля Другой сусветнай вайны ў доме знаходзіўся Ваенны трыбунал НКВД, а затым «Ваенгандаль». Пасля засяліліся людзі і жылі да пачатку 2000-х, пакуль іх не выселілі. З тых часоў будынак пустуе. У 2006−2007 гг. дом знаходзіўся пад пагрозай зносу, у сувязі з гэтым каля будынка дзяжурыла моладзь, якая хацела перашкодзіць знішчэнню дома.

Глядзіце, які будынак з'явіцца на Урыцкага побач з КДБ

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]