Гродзенская фотографка Вераніка Каралёва рыхтуе аўтарскі праект пад назвай «Правакацыя». Адным з месцаў для здымак маладажонаў яна абрала раён Новы свет з драўлянымі пабудовамі, якіх з кожным годам становіцца ўсё менш.
[the_ad id="112 956"]
Героі праекта — нефармальныя гродзенцы Інга і Канстанцін.
«Гэта такі вясельны праект, — распавядае Вераніка. — Ён расказвае пра мой унутраны свет — так я гляджу на жыццё. Гэта калі ўсе стандарты павінны быць сцёртыя: мы ўсё робім наадварот, ніякіх загсаў і вянчання. Маладая нефармальная пара і стары горад».
Для часткі здымак свайго праекту яна адмыслова абрала раён Новага свету з драўлянымі пабудовамі.
«Тут энергетыка і атмасфера зусім іншыя. Дзіўна, але маладыя сюды не едуць фатаграфавацца. Асабіста ў мяне не было тут ні адной фотаздымкі. Зараз мы ўпершыню тут фатаграфаваліся і, думаю, гэта не апошні раз. Такую прыгажосць трэба шанаваць.
Хочацца верыць, што з дапамогай праекта гродзенцы часцей будуць заўважаць гэтыя прыгожыя драўляныя домікі», — дадала Вераніка.
Фотапраект дзяўчыны можна будзе ўбачыць на яе старонках у сацыяльных сетках.
[the_ad id="82 761"]
Новы свет у Гродне — драўляны раён горада, гісторыя якога пачынаецца ў канцы 19 стагоддзя. На працягу апошняга стагоддзя там з’яўляліся пабудовы ў розных стылях архітэктуры. Пачынаючы з 2006 года Новы свет пазбаўляецца цікавых і каштоўных пабудоў. Некаторыя дамы будуць разабраныя і ў 2019 годзе.
[the_ad id="82 763"]
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…