Месцы для фудтракаў у цэнтры Гродна пачнуць прадаваць на аўкцыёне — цэны ад 50 рублёў

Арандаваць на адзін год месца на цэнтральных вуліцах Гродна для пастаяннай дыслакацыі змогуць мясцовыя фудтракі. Продаж чатырох участкаў пад перасоўны гандаль пройдзе на адкрытым аўкцыёне ў красавіку, піша vgr.by.

Гастранамічным кропкам з коламі прапанаваны чатыры «плямы». Адна з’явіцца на паркоўцы каля сінагогі. Дзве — на аўтамабільнай стаянцы насупраць прыпынку «Дом Мураўёва» на вуліцы Савецкай (насупраць кафетэрыя «Ратушны» і ля знесенай грамадскай прыбіральні). Плошча кожнага ўчастка 12,5 «квадратаў». Пачатковы кошт — 50 рублёў (яшчэ 300 рублёў пераможцу трэба будзе выдаткаваць на выраб дакументацыі).

Фудтрак «Сябры»
З 91 рубля пачнуцца таргі за ўчастак на паркоўцы на вуліцы Віленскай — яго плошча складае 22,5 квадратных метры.

Пераможца аўкцыёну да размяшчэння аб’екта на пляцоўцы павінен узгадніць эскіз колеравага рашэння і тыпу нестацыянарнага аб’екта з упраўленнем архітэктуры і горадабудаўніцтва і ўпраўленнем гандлю і паслуг Гродзенскага гарвыканкама. Акрамя таго, да размяшчэння фудтрака на пляцоўцы пераможца таргоў павінен выканаць патрабаванні ўзгадняючых службаў і арганізацый. Таргі пройдуць 23 красавіка.

[the_ad id="112 956"]

Нагадаем, раней гарадскія ўлады прапанавалі ўсім гродзенскім гандлярам з колаў арганізаваць на вуліцы Леванабярэжнай адмысловую зону кшталту сталічнай «Пясочніцы».


Усе фудтракі Гродна могуць пераехаць на Леванабярэжную

Падзяліцца
Меткі: ежа

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025