Пункт памежнага пропуску "Брузгі"
У цяперашні час праектная прапускная здольнасць пункта пропуску «Брузгі» складае 5 тысяч аўто. Пасля мадэрнізацыі яна павялічыцца яшчэ на 900 грузавых аўтамабіляў у суткі, паведамляе Гродзенская рэгіянальная мытня.
Адно з асноўных змяненняў - павелічэнне колькасці палос для руху, як на выезд з краіны, так і на ўезд. Для грузавога транспарту прадугледжана ўстаноўка сучаснага вагагабарытнага абсталявання. Пасля праходжання вагагабарытнага кантролю транспартны сродак зможа прайсці мытны і памежны кантроль на адным з 7-мі каналаў на ўезд і 6-ці на выезд.
Гэта дазволіць значна скараціць час знаходжання аўтамабіляў у пункце пропуску і адпаведна павялічыць яго прапускную здольнасць па грузавым кірунку больш чым у два разы. У пункце пропуску будзе ўкаранёна аўтаматызаваная сістэма распазнання і рэгістрацыі нумарных знакаў транспартных сродкаў.
Рэканструкцыя пункта пропуску рэалізуецца ў рамках праекта «Мадэрнізацыі транзітнага калідора». Аб’ём фінансавання складае больш за 4,0 млн. долараў за кошт сродкаў пазыкі Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця.
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…