У суботу 23 сакавіка ў Гродне прайшоў 15-ы ІнвестУікенд — дзелавы форум для стартапераў, бізнесменаў і інвестараў. Гэтым разам было прадстаўлена больш за 40 ідэй, якія могуць зрабіць горад лепшым і прынесці стваральніку грошы.

Што такое «бізнес-матрошка» распавёў гасцям ІнвестУікенда аўтар праекта «Street». Ён прапанаваў стварыць у адным з незапатрабаваных прамысловых будынкаў горада бізнес-цэнтр і здаваць там памяшканні ў арэнду стартапам.

Іншы ўдзельнік прапаноўваў праект «QR Ticket» для аплаты праезду ў грамадскім транспарце праз QR код. «Больш ніякай дробязі! Да мабільнага дадатка будзе прывязвацца банкаўская карта, з якой спішуцца сродкі для аплаты». На думку аўтара, гэта зробіць праезд зручнейшым для ўсіх, хто карыстаецца смартфонамі - жыхароў Гродна і асабліва турыстаў.

Зацікавілі экспертаў таксама праекты інтэрактыўных візітовак, хостэла для пакаёвых кветак і нават стварэнні вежы агляду як альтэрнатывы «чортаву» колу.


Што можна будзе ўбачыць з кола агляду ў Гродне


Стартаперы маглі не толькі ацаніць прапановы калегаў, але і паслухаць дасведчаных бізнесменаў і экспертаў-бізнес-анёлаў.

«Я паспрабую скрыжаваць вожыка з вужыкам і расказаць, як атрымліваць задавальненне ад жыцця і ад таго, што вы робіце, як прадпрымальнік», — звярнуўся да ўдзельнікаў Кірыл Валошын, сузаснавальнік T*T.BY, уладальнік рэстарана і клінінгавай фірмы. На думку эксперта, важна пры пабудове бізнесу не забываць пра сябе, сваё здароўе і сям’ю.

“Як злучыць вожыка з вужыкам". На Гродзенскім ІнвестУікэндзе расказалі, як пабудаваць свой бізнес і атрымаць ад гэтага задавальненне

Па выніках мерапрыемства ўзнагароду атрымалі найлепшыя праекты ў намінацыях «Лепшая бізнес-ідэя», «Лепшая ідэя для нашага горада» і «Лепшая каманда/аўтар».

“Як злучыць вожыка з вужыкам". На Гродзенскім ІнвестУікэндзе расказалі, як пабудаваць свой бізнес і атрымаць ад гэтага задавальненне

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]