У суботу каля 20.00 «Кіа» збіла пешахода на аўтадарозе «Мінск-Ашмяны-мяжа Літоўскай Рэспублікі» ў Смаргонскім раёне. Жыхар Маладзечна прыехаў на дызель-цягніку да брата. Пераходзіў праезную частку злева аўтамабіля. Ён атрымаў раненні, ад якіх на месцы сканаў. Распачата крымінальная справа, паведамляе ДАІ Гродна.
У пачатку першага наступнай ночы наезд адбыўся на аўтадарозе «Баранавічы-Гродна» ў Слонімскім раёне. «Аўдзі» збіла чалавека, які выйшаў з-за «Мэрсэдэса». Ён змешчаны ў рэанімацыю. Да гэтага хлопцы адпачывалі ў вёсцы Касцяні, выклікалі таксі і на ім вярталіся ў Ваўкавыск. У салоне паміж імі ўзнікла бойка, якая працягнулася пасля таго, як кіроўца спыніўся. Кіроўца «Аўдзі» бачыў аўтамабіль з блізкім святлом фар і аварыйнай светлавой сігналізацыяй, аднак наезду не пазбег.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…