Зімовыя вакацыі, на якія зачынялася назіральная зона на даху гродзенскага ГД «Нёман», нарэшце скончыліся: наверх зноў могуць трапіць усе жадаючыя. Як і раней, падняцца на дах можна на панарамным ліфце або па лесвіцы, піша «Вячэрні Гродна».
У нядзелю ў абед тут было каля дваццаці чалавек: фатаграфаваліся ці сядзелі на лавачках з кавай, якую купілі на першым паверсе.
Па словах дырэктара ГД «Нёман» Аляксея Яўлаша, доступ на дах будзе абмежаваны ў выпадку сюрпрызаў прыроды — снегу і галалёдзіцы. Над кафэ «Дах свету» змантаваны шацёр.
— Адкрыццё кафэ запланавана да майскіх святаў. Думаю, да таго моманту будзе дастаткова цёпла, каб сядзець за столікамі было камфортна і прыемна, — дадаў Аляксей Яўлаш.
Аглядную пляцоўку над універмагам (на вышыні 25 метраў) пачалі ўладкоўваць у сакавіку 2017 года. Зона займае 800 квадратных метраў. З моманту адкрыцця ў жніўні 2018 года да зімовай паўзы яе наведала па самых «асцярожным» падліках каля 200 тысяч чалавек.
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…