Гродзенскі фарм-клуб заваяваў залатыя медалі чэмпіянату ў Вышэйшай лізе. “Нёман-2” 24 сакавіка выйграў фінальную серыю ў “Юніёра”.
Апошні матч серыі праходзіў у Гродне пры поўным аншлагу. Падтрымаць дублюючы склад “Нёмана” прыйшла вялікая колькасць чалавек, амаль поўны Лядовы. Уваход на матч быў вольным.
Асноўны час матчу скончыўся з нулямі на табло. У авертайме каманды мацнейшага не выявілі, а вось у серыі булітаў поспех быў на баку гродзенцаў.
“Нёман-2” – “Юніёр” – 1: 0 (0: 0, 0: 0, 0: 0, 0: 0, 1: 0)
1:0 – Казячы (вырашальны буліт)
https://www.instagram.com/p/BvZsWt6ojFA/
Агульны лік у серыі да 4-х перамог – 4:1.
У гісторыі моладзевай каманды гэта першая перамога ў Вышэйшай лізе. Раней былі тры трэція месцы і тры другія. Некаторыя хакеісты з “Нёмана-2” зайграны і за аснову.
Першая каманда на сённяшні дзень вядзе барацьбу з “Шахцёрам” у паўфінале чэмпіянату. Гродзенцы саступаюць у серыі 1: 2. Чарговы матч паміж супернікамі пройдзе 26 сакавіка ў Салігорску.