Рок-гурт NIZKIZ з Магілёва 22 сакавіка даў канцэрт у клубе “Галактыка” і сабраў аншлаг. Але на гэтым гастролі магілёўцаў не скончаныя. Добрая навіна для ўсіх, хто не паспеў на канцэрт – гурт выступіць таксама 23 сакавіка на святкаванні Дня Волі у Каложскім парку. А пакуль – глядзіце фотачкі і натхняйцеся.


























