У будынку былой пальчаткавай фабрыкі па адрасе Маставая, 31 вясной адкрыецца рэстабар «Гранат». Гэта будзе шостая ўстанова ў былым прамысловым будынку ў цэнтры Гродна.

Не выключана, што бліжэй да лета ў былой пальчаткавай фабрыцы адкрыецца яшчэ некалькі піцейных устаноў. Маставую, 31 ужо паспелі назваць мясцовай Зыбіцкай з-за вялікай колькасці кафэ і бараў. Летам ва ўнутраным дворыку могуць з’явіцца летнія пляцоўкі.

https://www.instagram.com/p/Bs2x7XInA7w/

Даведка

Будынак пальчаткавай фабрыкі «Акцэнт» будаваўся пачаткова як тытунёвая фабрыка Шарашеўскага. Да 1880 годзе гадах яна ператварылася з невялікага сямейнага прадпрыемства ў буйную вытворчасць, якая займала цэлы квартал у цэнтры горада. Там працавала каля 1500 чалавек. Пасля Другой сусветнай вайны, з 1967 года, у будынку знаходзілася вытворчасць пальчатак.
Зараз усе памяшканні здаюцца ў арэнду, фабрыка пальчатак пераехала.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]