Фота: "Радыё Св***да"
Навуковец Андрэ Бём разам з жонкай Аленай і дзецьмі 22 сакавіка ехаў з Украіны ў Беларусь. Алена родам з Беларусі, тут жывуць яе бацькі. Але сям’ю ў краіну не пусцілі.
Як напісала ў фэйсбуку Алена, на беларускай мяжы іх не прапусцілі з-за знешняга выгляду пашпарта — ён быў падклеены. Пазней Андрэ напісаў у фэйсбуку, што яму забаранілі ўезд у Беларусь акурат напярэдадні святкавання Дня Волі ў Гродне. У Андрэ ёсць дзейсная беларуская віза да канца лета, але ён не ўпэўнены, ці будзе спрабаваць яшчэ раз трапіць у Беларусь.
Філолаг-славіст Андрэ Бём 10 гадоў працаваў у беларускіх універсітэтах па праграме акадэмічных абменаў: 5 год у БДУ і 5 год у ГрДУ. У Гродне пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Аленай. Зараз яны жывуць ва Украіне, дзе Андрэ працуе. Разам з дзецьмі сям’я хацела, між іншым, наведаць бацькоў Алены, каб дзеткі пабачыліся з бабуляй і дзядулем.
У 2015 годзе Андрэ Бём разам з былой журналісткай БелаПАН Марынай Рахлей выдаў турыстычны даведнік па Беларусі «Weißrussland: Mit Minsk, Brest, Hrodna, Homel, Mahiljou und Vicebsk».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…