Ігар Шуляк, trainpix.org
23 сакавіка, у суботу, у Гродне адбудзецца асноўны канцэрт да святкавання БНР-101.
Асноўнае злучэнне сталіцы з гэтым горадам ідзе шашой, а не чыгункай.
Даехаць да Гродна з Мінска ў суботу і ў прымальны час, каб паспець на малебен і канцэрт, можна толькі ранішнім цягніком 673Б, які адыходзіць, а 7-й раніцы.
Ужо ў чацвер, 21 сакавіка, каля абеду квіткоў на яго амаль не заставалася — аўтар n*.by паспеў ухапіць адзін з апошніх пяці.
Але ўжо пад вечар квіткі з’явіліся, станам на абед пятніцы застаецца каля 50 непрададзеных квіткоў у вагонах № 30 і № 31.
Выглядае, што гэтыя вагоны дадатковыя.
Але памылковым будзе лічыць, што гэта зроблена спецыяльна, каб больш мінчукоў трапілі ў Гродна — гэта заведзеная практыка нашай чыгункі, якая прычапляе дадатковыя вагоны па ўнутраных кірунках, калі яны карыстаюцца звышпопытам.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…