Вядомы рэпетытар Яўген Лівянт падзяліўся на сваёй старонцы ў фэйсбуку, як ён, абіраючы адзін варыянт на ўсе пытанні тэста ЦТ, набраў 51 бал.

На ЦТ можна набраць 51 бал, паўсюль абіраючы адзін варыянт?

«Заходзім на сайт РІКВ, адкрываем тэст па фізіцы, забіваем усюды ў адказах часткі А адказ „2“, а ў частцы В наогул адказаў не пішам — і атрымліваем 51 бал!

Увосень, калі ўвялі новую сістэму разліку балаў ЦТ, я ўжо пісаў, што ўсіх, хто мае дачыненне да ўкаранення новай сістэмы, трэба звольніць да д’яблу за прафнепрыдатнасць», — піша матэматык.

Таксама ён публікуе каментар, які пакінула яго чытачка. Жанчына расказвае, што дзеля жарту прайшла тэст па кітайскай мове, ўбіла другі варыянт адказу ў частцы, А і ў частцы В паставіла адказ «2» ва ўсіх заданнях. Вынік: 48 балаў.

На ЦТ можна набраць 51 бал, паўсюль абіраючы адзін варыянт?

«Можа ў МДЛУ падаць дакументы?» — задаецца пытаннем яна.