Навіны

Анжаліцы Борыс пагражае справа за арганізацыю «Казюкаў» у Гродне

Старшыня непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс была дапытаная супрацоўнікамі міліцыі ў сувязі з адміністрацыйнай справай супраць яе за арганізацыю «незаконнага масавага мерапрыемства «Гарадзенскія Казюкі», — гэты кірмаш арганізуецца Саюзам палякаў, піша znadniemna.pl.

У доказ таго, што Анжаліка Борыс арганізавала кірмаш, супрацоўнікі міліцыі паказалі ёй справаздачу пра мерапрыемстве, якая была апублікаваная на партале znadniemna.pl.

[the_ad id="112 956"]

— У памяшканне, дзя знаходзіцца Саюз палякаў, прыйшлі міліцыянты з Ленінскага РАУС. Цікавіліся справай арганізацыі кірмашу «Казюкі». Паказалі здымкі з нашага парталу znadniemna.pl. Арганізатарам гэтых «Казюкаў» быў Саюз палякаў і Генеральнае консульства ў Гародні. «Казюкі» адбыліся на прыватнай тэрыторыі, ля якой знаходзяцца абодва памяшканні, якія мы арандуем. Я была дапытана пад пратакол як арганізатар гэтага мерапрыемства, — расказала Анжаліка Борыс карэспандэнту Радыё Рацыя.

«Казюкі», арганізаваныя непрызнаным беларускімі ўладамі Саюзам палякаў, прайшлі сёлета 3 сакавіка ў дворыку польскага консульства на Будзёнага. У свяце прымалі ўдзел сотні актывістаў СПБ з розных рэгіёнаў краіны.


Альтэрнатыўныя «Казюкі» прайшлі ў дворыку консульства на Будзёнага


Чарговы допыт стаў чацвёртым для Анжалікі Борыс за гэты месяц. Каля тыдня таму ў якасці прадстаўніка фірмы «Клерыгата» яна прысутнічала на допыце метадыстаў-кансультантаў з Польшчы, якія былі накіраваныя ў Гродна Цэнтрам развіцця польскай адукацыі за мяжой пры Міністэрстве адукацыі Польшчы. Метадысты працуюць як валанцёры, але міліцыя спрабавала абвінаваціць іх у нелегальнай працы ў Беларусі


«Пачыналі з 20 рамеснікаў, а сёння іх сотні». Арганізатар першых «Казюкоў» пра адраджэнне кірмаша ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024