Тату-майстрыца Юлія Кульба, вядомая ў Гродне як Pipetka, напярэдадні Дня Волі прапануе гродзенцам і гасцям горада татуіроўкі ў нацыянальным стылі з вялікай зніжкай. Дзяўчына вырашыла зрабіць такую акцыю, бо шануе сваю культуру і спадчыну ды паважае людзей з такім жа стаўленнем.
Памер татуяванкі да 10 см, зніжку можна атрымаць за рэпост запісу, таксама трэба напісаць паведамленне Юліі.
Атрымаць татуяванку магчыма толькі да 24 сакавіка!
«Наогул у нашай майстэрні існуюць зніжкі на нацыянальныя тату. А з нагоды свята вырашылі зрабіць падарункі ўсім жадаючым!», — распавяла Hrodna.life Юлія.
Юліі (творчы псэўданім Pipetka) 31 год. Дзевяць з іх яна прафесійна займаецца тату. Разынкай ейнай творчасці стала «беларуская» серыя. У яе ўваходзяць выявы Кастуся Каліноўскага, Тадэвуша Касцюшкі, Уладзімера Караткевіча, Сяргея Міхалка, міфалагічныя персанажы кшталту пячорніка, русалкі, лесавіка, а таксама беларускія арнаменты, каласы з валошкамі, буслы і сымбаль Гародні — алень святога Губерта.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…