Спадчына

Здымак на фоне каланчы ў 1944: мантаж ці арыгінальная задумка фатографа?

Цікавы здымак вайскоўца на фоне пажарнай каланчы ў Гродне паказала Hrodna.life чытачка Яна Вараб’ёва. На фатаграфіі яе дзядуля Міхаіл Лашак. Падобных здымкаў з Гродна мы раней не бачылі. Расказваем гісторыю вайскоўца і фатаграфіі.

Міхаіл Сцяпанавіч Лашак нарадзіўся ў 1918 годзе ў вёсцы Дзекалавічы (Гродзенскі раён). Палкоўнік войска польскага, служыў у савецкім войску. Пасля вайны быў артылерыстам. Памёр у 1977 годзе і пахаваны ў Варшаве.

[the_ad id="112 956"]

«Фотаздымкі Міхаіла Лашака захоўваюцца ў нашым сямейным альбоме, але інфармацыі пра яго мала. Толькі тое, што памятае бабуля, — распавядае Яна Вараб’ёва. — У 1940-м годзе Міхаіла Сцяпанавіча прызвалі ў савецкую армію, падчас вайны ён быў удзельнікам Сталінградскай бітвы. Атрымаў шматлікія раненні, трапіў у шпіталь. У 1944 годзе за заслугі перад бацькаўшчынай трапіў на пабыўку ў Гродне. Праз некаторы час, паколькі ён ведаў польскую мову, адправіўся добраахвотнікам у Войска польскае, створанае ў СССР. Пасля вайны жыў у Варшаве, там і памёр».

Сярод фатаграфій Міхаіла Лашака вылучаецца адна — на фоне пажарнай каланчы. Сёння, у эпоху мабільных тэлефонаў і прафесійных камер, не кожны гродзенец зможа зрабіць падобную. Міхаіл стаіць на парапеце моста, які вядзе да Старога замку, а на фоне — пажарная каланча, да якой ён быццам дакранаецца рукой.

[the_ad id="82 761"]

«Фатаграфія з каланчой вылучаецца сярод іншых, яна незвычайная. Падобных здымкаў я ніколі не бачыла», — дадала Яна.

Мост да Старога замку ў 1930-я гг. На яго парапеце стаяў Міхаіл Лашак
Сёння паўтарыць здымак з каланчой праблематычна. Па-першае, мост зачынены, бо ідзе рэканструкцыя Старога замка, па-другое, на парапетах з’явіўся скатная дашак, па-трэцяе, паўтараць падобнае небяспечна.

З нагоды фатаграфіі з каланчой, думкі ў рэдакцыі Hrodna.life падзяліліся: хтосьці кажа, што здымак гэта мантаж, а хтосьці -
што фатограф проста знайшоў ўдалы ракурс. А што думаеце вы?

Руслан Кулевіч паспрабаваў, не атрымалася… Міхаіл Лашак стаяў бліжэй да пачатку моста

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025