З Пітам Паўлавым і сімвалічным тортам. «Мова Нанова Гародня» адзначыла пяцігоддзе

Нефармальным курсам беларускай мовы ў Гродне споўнілася пяць гадоў. За гэты час іх наведалі сотні гродзенцаў, адбылося каля 200 заняткаў. Адзначыць юбілей прыехаў Піт Паўлаў, музыкант, якія ў розныя часы граў у гуртах «Мроя», N.R.M., KRIWI, Garadzkija, Pete-Paff.

На святочным занятку павіншавалі наведвальнікаў, а госці зрабілі відэавіншаванне для заняткаў. Піў Паўлаў адзначыў, што ён упершыню на «Мове Нанова», але ў Гродне з выступамі быў часта. Адзначыў, што тут самая дысцыплінаваная і прыязная публіка. Але даўно ўжо не прыязджаў і паабяцаў гэта выправіць.

— Мы напісалі дзясяткі вершаў, заспявалі мноства песняў, намалявалі шмат малюнкаў, нагуляліся ў самыя розныя гульні, вывучылі незлічоную колькасць правілаў нашай цудоўнай мовы! Многія са слухачоў сталі нашымі дарагімі сябрамі! — кажуць пра юбілей арганізатары.

Заняткі на «Мове Нанова» складаюцца з фармальнай і нефармальнай частак. На фармальнай можна вывучыць правілы напісання і маўлення. А на нефармальную частку запрашаюць гасцей па пэўных тэмах. Гродзенцы вучылі тэмы рэлігіі, медыцыны, музыкі, палітыкі, спорту, культуры, правоў чалавека, гісторыі і шмат іншых. Дзякуючы «Мова Нанова» да нас завітвалі Лявон Вольскі, Віталь Гуркоў, Яўген Змушка, Алесь Дзянісаў, Данута Бічэль-Загнетава, Аляксандр Куль, Алена Анісім і шмат іншых дзеячоў. У межах «Мова Нанова» праходзілі экскурсіі і заняткі для дзяцей. А лепшыя навучэнцы атрымлівалі прыемныя падарункі ў выглядзе кніг і нататнікаў.

Калі запытаць у наведвальнікаў, навошта ім курсы, найперш яны адказваюць: каб было з кім паразмаўляць на беларускай мове. Слухачы кажуць, што будзе добра, калі курсы скончацца. Але толькі па той прычыне, што ўсе-ўсе будуць размаўляць па-беларуску.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025