Тры месяцы таму ў Гродне адкрылася кавярня “Wooden”. За гэты час установа на Вялікай Траецкай не здолела стаць папулярнай у горадзе, уладальнік вырашыў прадаць бізнес і з’ехаць за мяжу. Новы ўласнік ўжо да 1 красавіка плануе ажывіць кафэ ў гістарычнай частцы горада і прыцягнуць туды кліентаў.

Суму, якую аддаў за кафэ, новы ўласнік не паведамляе. Кажа, што “здолеў дамовіцца”. На сайтах аб’яваў гатовы бізнес на Вялікай Траецкай прадаваўся за 5000 долараў. Зараз у профілі кавярні ў інстаграме праходзіць конкурс на новую назву.

«Гарадзенцы самі прыдумаюць назву нашай установе, у гэтым і фішка, – распавядае новы ўласнік Уладзімір. – Плануем ажывіць кафэ. Пачатак пакладзены, старт намечаны на 1 красавіка. Будзе зменена канцэпцыя ўстановы, але пра гэта і іншае мы раскажам зусім хутка ў сваім інстаграме».

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]