Кастрычніцкі РАУС праводзіць праверку ў дачыненні да жорсткага абыходжання з жывёлай у Гродне. На выходных на вуліцы Азёрская шаша сабаку ўдарылі цэглай, а на вуліцы Галовічы забілі пасля ўдару сякерай.
У міліцыі паведамілі, што гаспадар, вярнуўшыся дадому на Азёрскую шашу, заўважыў, што ў яго гадаванца разбітая галава, пашкоджана вока. Меркавана жывёлу ўдарылі цэглай па галаве. Па гэтым факце праводзіцца праверка.
Яшчэ адзін выпадак з жывёламі адбыўся ў двары прыватнага дома па вуліцы Галовічы. Там у 49-гадовага мясцовага жыхара жыве сем сабак. У нядзелю днём два з іх выбеглі з-за агароджанай тэрыторыі і забеглі ў двор да суседа. 33-гадовы гаспадар дома хацеў прагнаць іх. Адзін уцёк, а іншы ўкусіў яго за правую руку, пасля чаго схаваўся. Праз некалькі хвілін пацярпелы ў кустах убачыў сабаку, узяў сякеру і абухом нанёс жывёле некалькі ўдараў. Перакінуўшы сабаку праз плот да суседа, мужчына сам выклікаў міліцыю і расказаў пра здарэнне гаспадару гадаванца. Атрыманыя траўмы прывялі да гібелі сабакі. Праводзіцца праверка.
У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…
Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…
Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…
Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…
Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…
ЖКГ Гродна хоча зняць відэаролік аб развіцці і сучаснай структуры працы сваіх прадпрыемстваў. Ён будзе…