Спадчына

Глядзіце: літоўскае тэлебачанне зняла праграму пра міжваенны Навагрудак

Літоўская краязнаўчая праграма «Stop juosta» («Спыніце стужку»), якая выходзіць на канале LRT, прадставіла выпуск пра архітэктуру міжваеннага Навагрудка. Паглядзець і зразумець перадачу могуць і беларусы — бо літоўскамоўныя фрагменты перакладзены з дапамогай субтытраў.

У праграме выкарыстана багата старых фотаздымкаў, планаў, нават відэазапіс 1930-х гадоў. Таксама можна пабачыць некаторыя цікавыя будынкі знутры.

www.youtube.com/watch?v=rXWdp3zy0w4&feature=youtu.be&t=3&fbclid=IwAR3FFTQ7lMFNw04X23qYoYWcehMoNma-br1s7up7iajpTlBvSzJmqc1ZW7w

Пра навагрудскія адметнасці расказваюць краязнаўца і спецыяліст па міжваеннай архітэктуры Уладзімір Садоўскі, супрацоўніца аддзелу культуры Навагрудскага райвыканкама Наталля Жычко і старэйшы навуковы супрацоўнік Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея Галіна Кавальчук. Таксама ў праграме выказваюцца гісторыкі Касціціс Антанайціс і Томаш Блашчак.

Наступны, ужо 77-ы выпуск праграмы, будзе прысвечаны архітэктуры Магілёва. Раней перадачы здымалі пра архітэктуру 1920−30 гадоў уласна ў Літве.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025