Літоўская краязнаўчая праграма „Stop juosta“ (“Спыніце стужку”), якая выходзіць на канале LRT, прадставіла выпуск пра архітэктуру міжваеннага Навагрудка. Паглядзець і зразумець перадачу могуць і беларусы – бо літоўскамоўныя фрагменты перакладзены з дапамогай субтытраў.
У праграме выкарыстана багата старых фотаздымкаў, планаў, нават відэазапіс 1930-х гадоў. Таксама можна пабачыць некаторыя цікавыя будынкі знутры.
https://www.youtube.com/watch?v=rXWdp3zy0w4&feature=youtu.be&t=3&fbclid=IwAR3FFTQ7lMFNw04X23qYoYWcehMoNma-br1s7up7iajpTlBvSzJmqc1ZW7w
Пра навагрудскія адметнасці расказваюць краязнаўца і спецыяліст па міжваеннай архітэктуры Уладзімір Садоўскі, супрацоўніца аддзелу культуры Навагрудскага райвыканкама Наталля Жычко і старэйшы навуковы супрацоўнік Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея Галіна Кавальчук. Таксама ў праграме выказваюцца гісторыкі Касціціс Антанайціс і Томаш Блашчак.
Наступны, ужо 77-ы выпуск праграмы, будзе прысвечаны архітэктуры Магілёва. Раней перадачы здымалі пра архітэктуру 1920-30 гадоў уласна ў Літве.


