Гродзенец Станіслаў Цыбінскі даслаў у рэдакцыю Hrodna.life фатаграфіі самай абмяркоўваемай драўлянай скульптуры горада, якую дэмантавалі з вуліцы Савецкай 11 сакавіка. Мужчына выпадкова ўбачыў «турыста» на базе УЖРЭП Кастрычніцкага раёна: ён там у кампаніі іншых забытых ці дастаўленых на рэстаўрацыю гарадскіх драўляных скульптур.
Гарадскія ўлады прыслухаліся да меркавання гродзенцаў і дэмантавалі драўляную скульптуру з цэнтра Гродна. Вялікая верагоднасць таго, што «турыст» пераселіцца ў створаны ў мінулым годзе сквер на Фолюшы.
Таксама ўлады гатовыя разгледзець розныя прапановы і варыянты мастацкіх кампазіцый на тым месцы, дзе стаяў «турыст».
Цікава, што суседам «турыста» па новым месцы знаходжання стала скульптура зубра Волата — сімвала Чэмпіянату свету па хакеі 2014 года. У народзе зубра называлі «Валера».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…