Гродзенец Станіслаў Цыбінскі даслаў у рэдакцыю Hrodna.life фатаграфіі самай абмяркоўваемай драўлянай скульптуры горада, якую дэмантавалі з вуліцы Савецкай 11 сакавіка. Мужчына выпадкова ўбачыў «турыста» на базе УЖРЭП Кастрычніцкага раёна: ён там у кампаніі іншых забытых ці дастаўленых на рэстаўрацыю гарадскіх драўляных скульптур.

Гарадскія ўлады прыслухаліся да меркавання гродзенцаў і дэмантавалі драўляную скульптуру з цэнтра Гродна. Вялікая верагоднасць таго, што «турыст» пераселіцца ў створаны ў мінулым годзе сквер на Фолюшы.

Таксама ўлады гатовыя разгледзець розныя прапановы і варыянты мастацкіх кампазіцый на тым месцы, дзе стаяў «турыст».


Апытанне: што за скульптура знікла з цэнтра Гродна? (ВІДЭА)


Цікава, што суседам «турыста» па новым месцы знаходжання стала скульптура зубра Волата — сімвала Чэмпіянату свету па хакеі 2014 года. У народзе зубра называлі «Валера».

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]