Гродзенка ў канцы ХIХ — пачатку ХХ стагоддзяў … Хто яна, чым жыла, чым займалася, што яе хвалявала? Каб адказаць на гэтыя пытанні, звернемся да гісторыі, піша «Вячэрні Гродна».
Матэрыялы Першага ўсеагульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г., нумары газет «Гродненские губернские ведомости», якія захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Гродне, раскрываюць шмат цікавых фактаў.
Паводле перапісу, у Гродзенскай губерні на той час пражывала 1 617 800 чалавек, 11,4% з якіх гараджане. У канцы ХIХ стагоддзя ў губернскай «сталіцы» — Гродна было 46 919 жыхароў, прыкметна пераважалі мужчыны — 26 889 (жанчын — 20 030). Гэта тлумачылася тым, што ў горадзе дыслакаваліся войскі, стаяла шмат раскватараваных вайскоўцаў. Дзяўчат і жанчын у шлюбе апынулася менш, чым халастых і жанатых мужчын. Затое ўдоў і разведзеных жанчын было ў чатыры разы больш, чым удаўцоў і разведзеных мужчын.
Сярод саслоўяў пераважалі мяшчане і сяляне. У ліку мяшчан больш жанчын, сярод сялян — наадварот. У цэнтры Гродна ў багатых каменных дамах жылі нашчадкавыя дваране, знакамітыя купцы, духавенства. Па дадзеных перапісу, дваранак было больш, чым дваран мужчын.
У другой палове XIX — пачатку XX стагоддзяў у Гродзенскай губерні дзейнічала некалькі навучальных устаноў для жанчын. У 1860 годзе адкрылася Гродзенская жаночая гімназія, у 1876 году — павівальная школа, ў 1892 году — жаночая нядзельная школа, у 1900-м — Гродзенская абшчына сясцёр міласэрнасці, у 1902-м — жаночае прыходскае вучылішча, ў 1904 году — прыватнае жаночае вучылішча спадарыні Е. Баркоўскай, якое ў 1905-м было ператворана ў сямікласнае вучылішча. У 1910 году з’явілася Гродзенская цэнтральная акушэрска-фельчарская школа.
Амаль палова насельніцтва была непісьменная, хоць адукаванымі лічыліся тыя, хто скончыў аднакласныя школы, парафіяльныя вучылішчы. Усяго 9 жанчын мелі вышэйшую універсітэцкую дукацыю (8 з якіх дваранкі), 11 — спецыяльную вышэйшую, таксама дваранкі. У сярэдніх навучальных установах навучалася ўсяго 11 сялянак і 417 жанчын з мяшчан.
Дарэчы, пісьменных жанчын у той час было амаль у два разы менш, чым пісьменных мужчын (8965 і 16 321 адпаведна). У дваранскім асяроддзі пісьменных жанчын было больш, чым пісьменных мужчын. Сярод сялян — наадварот (пісьменных сялян — 6524, а пісьменных сялянак — 902).
Большасць гродзенскіх жанчын мяжы XIX-XX стагоддзяў служылі прыватнай прыслугай (2033), працавалі на вытворчасці тытуню і вырабаў з яго (794) або займаліся вырабам адзення (640).
Менш за ўсё жанчын было ў жывёлагадоўлі (5), на пошце, тэлеграфе (6), у сферах навукі, літаратуры, мастацтва (9), пры дабрачынных арганізацыях (11). Паненкі станавіліся настаўніцамі, гувэрнанткамi, выхавальніцамі, акушэркамі, санітаркамі. Акрамя таго, жанчыны працавалі ў земляробстве, на апрацоўцы раслінных і жывёльных прадуктаў, на паліграфічным заводзе.
Ёсць і іншыя лічбы: 39 жанчын адбывалі пакаранне, 56 займаліся прастытуцыяй.
Вось некалькі паведамленняў, аб’яў і нататак, якія былі надрукаваныя ў канцы ХIХ — пачатку ХХ стагоддзяў у «Гродзенскіх губернскіх ведамасцях».
В январе 1899 г. обществом поощрения женского профессионального образования будут открыты курсы для приготовления учительниц домоводства. Основание курсов следующее: на курсы принимаются лица, окончившие образование в средних учебных заведениях, профессиональных школах, а также сельские учительницы и лица, имеющие свидетельства на звание народных учительниц. На курсы принимаются девицы и замужние, не моложе 18 лет. Курс учения делится на практический и теоретический. Практические занятия состоят из работ по домоводству, кухне и прачечной. В курс теоретических занятий входят: мясоведение, гигиена, припасоведение, счетоводство, основы кулинарного искусства, неправильное питание, физиология питания, сведения о подаче первой помощи и о школьной педагогике. По окончании курса обучающиеся подвергаются испытанию, как в практических занятиях, так и в теоретических при участии представителей от учебного округа. Выдержавшие удовлетворительно испытание получают от общества свидетельство на звание учительниц домоводства.
№ 101, 1898 г., 30 снежня
О гигиенических предосторожностях в области моды, с местной точки зрения
Уставы моды весьма часто не сообразуются ни с климатическими условиями, ни с потребностями нашего организма. Вследствие чего между последователями моды многие подвергаются различным болезням.
Говоря о вредном влиянии современного дамского костюма на здоровье, стягивание талии корсетом является абсолютно вредным. Употребление корсетов в местном обществе встречает мало сторонников; в интеллигентных кружках они ещё хотя отчасти уцелели, а в костюмах средних сословий царит полный простор расплываться телу во всяческих направлениях, не допуская никаких помыслов о требованиях с точки зрения грациозности или красоты.
Зато модная обувь, обезображивающая ногу и вызывающая расстройства в организме, господствует во всей силе. Мы говорим о женских ботинках, которые входят в употребление. Обувь эта отличается чрезвычайно высокими каблуками и тем, что каблук суживается книзу и направляется вперёд. В здешних магазинах обуви можно встретить ботинки с каблуками, высота коих достигает около двух дюймов. Нашему времени мало делает чести, чтобы следовать моде, которая полтора века тому назад возбуждала порицания и насмешки. Из всего выше сказанного о высоких каблуках следует прямой вывод, что от них не только можно заболеть, да ещё придётся лечиться, да ещё пусть бы только одними аптекарскими снадобьями, которые хоть дороги, но можно добыть, а то ещё электричеством, гальванизмом,
т. е. такими вещами, которых в нашем городе и за большие деньги негде достать.Общественная гигиена не молчит ни о чём, что вредит народному здравию, но для неё гораздо важнее вопрос о вреде, происходящем от неодевания нижней половины тела женским полом. Вред громадный потому, что он простирается на всех бедных, необразованных или малообразованных русских лиц женского пола. Многие миллионы лиц женского пола оставляют нижнюю часть тела неодетою, подвергая её действию морозов, стужи и непогоды. И дорого платится здоровьем наша простонародная женщина за это непослушание требованиям природы.
№ 66, 1900 г., 7 сакавіка
Аўтар: Ірына Рабухіна, загадчыца аддзела Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г. Гродна. Выкарыстаны фатаграфіі з кнігі В. М. Белявінай і Л. В. Ракавай «Жаночы касцюм на Беларусi» (Мінск, 2007)
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч 21 дзень быў у ШІЗА - ён непакоіцца пра сваё здароўе. Гродзенца…
Наталля, кандытарка з Гродна, натхнілася трэндам на антыстрэс-цацкі ў выглядзе лапак катоў і зрабіла аналагічны…
Заснавальніца брэнду адзення Krikate Кацярына Карлацяну распавяла, што на пачатку снежня ў Гродне адкрыецца прастора…
Блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук з Гродна 25 лістапада выдаліў свой акаўнт у Instagram.…
Нацягнуты паміж дрэвамі дрот, які знайшлі ў Пышках гродзенскія матацыклісты, апынуўся не адзінай небяспечнай пасткай…
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…