Супернікам гродзенскай каманды ў паўфінале чэмпіянату Беларусі стане салігорскі «Шахцёр», які 13 сакавіка абыграў у чвэрцьфінальнай серыі «Металург».
Каманда з Салігорска далучылася да «Нёмана», «Юнацтва» і «Дынама-Маладзечна», якія выйшлі ў паўфінал раней. Пары за выхад у фінал будуць выглядаюць наступным чынам: «Юнацтва» — «Дынама-Маладзечна» і «Нёман» — «Шахцёр». Пераможцы паўфінальных серый разыграюць галоўны трафей сезона, прайграўшыя — бронзавыя медалі.
Каманда Сяргея Пушкова уступіць у барацьбу за пуцёўку ў фінал 20 і 22 сакавіка ў Гродне. 24 і 26 чысла каманды згуляюць у Салігорску. Калі камандам спатрэбіцца пяты матч серыі, ён пройдзе 28 сакавіка ў Гродне, шосты — 30-га на лёдзе «Шахцёра», сёмы — 1 красавіка на пляцоўцы «Нёмана».
Гродзенскі «Нёман» 11 сакавіка забяспечыў сабе пуцёўку ў паўфінал плэй-оф чэмпіянату Беларусі. Тады ў чацвёртым матчы чвэрцьфінальнай серыі чырвона-чорныя апынуліся мацней за «Ліду» — 3:2. (4:0)
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…