Афіцэр у Печах выратаваў салдата, які выпусціў на занятках у акоп баявую гранату

У Печах афіцэр выратаваў салдата тэрміновай службы, які падчас планавага занятку па агнявой падрыхтоўцы выпусціў у акоп баявую гранату, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны.

Пры правядзенні планавага занятку па агнявой падрыхтоўцы 14 сакавіка, у ходзе выканання практыкавання па кіданні ручной наступальнай гранаты РГД-5 вайсковец тэрміновай ваеннай службы выпусціў баявую гранату ў акоп. «Кіраўнік занятку старшы лейтэнант Дзмітрый Піліпавіч, праявіўшы высокую мужнасць і вытрымку, здолеў літаральна выкінуць свайго падначаленага за межы акопа і зачыніў яго сваім целам», — распавялі ў Мінабароны.

Абодва вайскоўцаў атрымалі нязначныя траўмы мяккіх тканін ног. Жыццю афіцэра і салдата нічога не пагражае.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024