У гэтым годзе вялікую частку горада пакінуць без гарачай вады двойчы: спачатку на тры дні, затым яшчэ на два тыдні. Акрамя таго, зон адключэння будзе больш, піша «Вячэрні Гродна».
На працягу трох дзён — з 15 па 17 мая — спецыялісты будуць правяраць цепласеткі на гідраўлічныя і цеплавыя страты. Такія выпрабаванні праводзяцца кожныя пяць гадоў, распавёў начальнік аператыўна-дыспетчарскай службы Гродзенскіх цеплавых сетак Аляксандр Лявонаў.
Затым гарачую ваду пачнуць адключаць па графіку: па зонах і на два тыдні. У гэтым годзе самую вялікую зону — Занёманскай (Вішнявец, Паўднёвы, Прынёманскі, Альшанка, Фолюш) і прынёманская часткі, часткова цэнтр горада — падзеляць на дзве, каб паспець завяршыць работы своечасова. На працягу двух тыдняў спецыялісты правядуць гідраўлічныя выпрабаванні цепласетак, вызначаць «слабыя» месцы, ліквідуюць пашкоджанні і заменяць, дзе неабходна, старыя трубы.
Першымі - з 22 мая па 4 чэрвеня — без гарачай вады застануцца мікрараёны Дзевятоўка-1−7, раён вуліц Мендзялеева, Шчорса і Пралетарскай.
З 12 па 25 чэрвеня не будзе гарачай вады ў дамах, размешчаных у раёне Фартоў, Пярэсялкі, вуліцы Пушкіна, часткова ў цэнтры горада.
З 10 па 23 ліпеня адключаць занёманскую (Вішнявец, Паўднёвы, Прынёманскі, Альшанка, Фолюш) і прынёманскую часткі горада.
З 31 ліпеня па 13 жніўня без гарачай вады застануцца дома ў цэнтры горада, у раёне вуліцы Захарава і праспекта Касманаўтаў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…