У Гродне пройдзе літаратурны фестываль «Прадмова». Акрамя праграмы для дарослых, будуць дзіцячыя чытанні, а таксама музычная частка. Разам збяруцца найвядомейшыя сучасныя літаратары, філосафы, выдаўцы.
16 сакавіка ў «Цэнтры гарадскога жыцця» (Кірава, 3) будуць выступаць вядомыя беларускія творцы: мастак Павел Татарнікаў і культуролаг Максім Жбанкоў, філосафы Вольга Шпарага і Валянцін Акудовіч, літаратары Уладзімір Арлоў, Ганна Янкута і Андрэй Хадановіч, гісторыкі Алесь Пашкевіч, Алесь Белы і Антон Рудак, а таксама паэткі і паэты Ганна Комар, Хрысціна Бандурына, Антон Саладоўнікаў, Іаанна Владыка, Таццяна Нядбай. Далучацца і гродзенскія аўтары, а напрыканцы абяцаюць музычны сэт ад гурта .K.
Выдаўцы і кнігараспаўсюднікі «Галіяфы», Акадэмічная Кніга, Выдавецтва «Янушкевіч», Spadar Arche, Роман Цимберов разгарнуць на фэсце кніжны кірмаш, будзе магчымасць набыць беларускія навінкі і бестсэлеры.
11:00 Дзіцячая праграма праекту ЗаЧтение (для дзяцей ад 4 да 7 гадоў): гучна чытаем любімыя кніжкі («Дабранач, Караліна» Якаба Хайна, «Дыктарар» Ульфа Старка ды іншыя)
12:10 Прэзентацыя самай тытулаванай кнігі казак «Залатая шарсцінка, срэбная павуцінка» з удзелам мастака Паўла Татарнікава
12:30 «Прыватная гісторыя кнігі»: аўтарка «Ката Шпрота» Ганна Янкута пра таямніцы стварэння выданняў (+аўтограф-сесія)
13:10 «Супольнасці XXI стагоддзя»: лекцыя філосафкі Вольгі Шпарагі і прэзентацыя яе кнігі «Супольнасць пасля Халакосту» (+аўтограф-сесія)
14:00 «Белкульт і як з гэтым жыць»: інтэлектуальны стэнд-ап культуролага Максіма Жбанкова
14:40 «Філосаф думае Беларусь»: размова з Валянцінам Акудовічам
15:20 «Гісторыя — папулярная або „навуковая“?» — дыскусія гісторыкаў Алеся Краўцэвіча, Алеся Пашкевіча, Алеся Белага, Антона Рудака ды іншых.
16:50 Андрэй Кірэй: акустыка
17:20 «Танцы над горадам» з пісьменнікам Уладзімірам Арловым (у 16:40 — аўтограф-сесія Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава)
18:00 Андрэй Хадановіч з вершамі і перакладамі
18:40 Паэтычны мікрафон: Ганна Комар, Хрысціна Бандурына, Антон Саладоўнікаў, Даша Бялькевіч, Іаанна Владыка, Антон Рудак , Таццяна Нядбай ды іншыя.
20:00 Музычны сэт K — tochka K
20:40 Закрыццё фэста
Фестваль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» адбываецца сёлета ў другі раз. У сакавіку імпрэзы праходзяць у Полацку, Гародні, Гомелі, Берасці, а з 4 па 7 красавіка фестываль адбудзецца ў менскім хабе Ок16. Праграма насычаная выступамі беларускіх і замежных пісьменнікаў ды інтэлектуалаў і мае мэтай паяднаць усіх удзельнікаў літаратурнага працэсу: выдаўцоў, крытыкаў, пісьменнікаў, перакладчыкаў, дызайнераў і, вядома ж, чытачоў, зацікаўленых у якаснай кнізе.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…