Бяспраўнік уцякаў ад пагоні ДАІ ў Гродне, а яго пасажыр здымаў відэа ў Інстаграм

13 сакавіка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці ліхача, які ўцякаў ад супрацоўнікаў ДАІ, паведамляе uvd.grodno.by.

У канцы лютага ў інтэрнэце ў вольным доступе апублікавалі відэаролік, зняты адным з пасажыраў «Доджа», якога пераследавала ДАІ.

Як выявілася, 16 лютага, а чацвёртай гадзіне ночы 31-гадовы гродзенец без права кіравання забраў сяброў на Індурскай шашы, каб з імі на аўтамабілі «Додж» пакатацца па горадзе.

У раёне пасёлка «Паўднёвы» ён не спыніўся па патрабаванні нараду ДПС, хаваўся па гарадскіх вуліцах, некалькі разоў выязджаў на паласу сустрэчнага руху і на дарозе паблізу Юбілейнага возера быў заблякаваны службовымі аўтамабілямі батальёна ДПС і ОСВ ДПС «Дэльта».

Як высветлілася, правы кіраванне кіроўца ніколі не атрымліваў, за сваю кіроўчую «кар'еру» раней затрымліваўся 9 разоў за кіраванне ў стане алкагольнага ап’янення.

У гэты раз казаў, што алкаголь не ўжываў, але праходзіць медагляд адмовіўся.

За «адміністратыўку» кіроўца аштрафаваны на 20 базавых велічынь і на 2 гады пазбаўлены права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартам.

Але і гэта не ўсё. Затрыманы выявіўся так званым «паўторнікам», і будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. Суд таксама вырашыць пытанне наконт канфіскацыі аўтамабіля «Додж».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025