13 сакавіка споўнілася 100 год са дня смерці перашага беларускага настаўніка ў Гродне Аляксандра Грыкоўскага (1893, в.Корніна Бельскага пав. — 13.3.1919, Гродна). Падрабязней пра яго асобу расказаў гродзенскі гісторык Андрэй Чарнякевіч.
Ён скончыў настаўніцкую семінарыю ў Панявежу, беларускія настаўніцкія курсы ў Свіслачы.
У Гродне з 1916 г. быў настаўнікам першай беларускай школы. «…Спрабаваў, — пісала ў некралогу памяці А. Грыкоўскага гродзенская газета «Беларусь», — даць адпор «старой сістэме абмаскальвання», «маскалізацыі».
У канцы 1918 — пачатку 1919 года з’яўляўся сябрам Віленскага БНК (Беларускі нацыянальны камітэт), Камітэту нацыянальнага адраджэння Беларусі, Гродзенскай управы, Гродзенскага гарадскога часовага камітэту. Першы старшыня Гродзенскага БНК. Падпісаў ад імя Гродзенскага БНК 22 студзеня 1919 года пратакол паседжання Камітэта па скліканні Краёвага беларускага з’езду Гродзеншчыны. Памёр ад сухотаў.
15 сакавіка 1919 года на пасяджэнні Рады міністраў БНР у Гродне было вырашана ўзяць усе выдаткі па пахаванні Аляксандра Грыкоўскага на рахунак урада БНР. Пахаванне першага гродзенскага беларускага настаўніка вылілася ў маніфестацыю беларускага руху, падобную якай Гродна яшчэ ня бачыла. У першы раз праз горад прайшла працэсія, з беларускімі нацыянальнымі сцягамі, якая складалася з сяброў мясцовых беларускіх арганізацый ды вучняў беларускай школкі.Ужо пазней, у красавіку, беларускі кампазітар Ян Тарасевіч напісаў раманс «Асенняя песня» на верш Максіма Багдановіча «Плакала лета, зямлю пакідаючы…», прысвечаны памяці першага гарадзенскага беларускага настаўніка. «…Праца яго была такой цяжкай і такой шчырай, — пісала гродзенская газета „Бацькаўшчына“. — … З жалем, сумам і слезамі вязлі мы яго ў царкву, …праводзілі яго да магілы, пакрылі кветкамі і ўшлі, пакінуўшы яго на горцы каля Неману. З гэтага часу векавечным суседам і таварышчам яго будзе Нёман. Нёман будзе баюкаць яго сон сваім сумным гоманам. Нёман будзе казаць яму аб тым, што робіцца на Беларускай зямельцы. Нёман будзе сведкай, ці стрымаем мы тыя клятвы, што давалі пад чырвоным штандарам над раскрытай, незасыпанай магілай сак сакаві у час расставання. Беларусы, памятайці гэту магілу, памятайці сведку — Нёман, памятайце свае клятвы!»
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…