Плыт з беларускімі цыгарэтамі вылавілі з Нёмана літоўскія памежнікі

Спроба сплавіць кантрабанду праз мяжу з Літвой, якая праходзіць па Нёмане, завяршылася няўдачай. Літоўскія памежнікі вылавілі плыт, на якім з Беларусі плыло амаль паўтары тысячы пачкаў цыгарэт, піша «Вячэрні Гродна».

У чацвер, 7 сакавіка, на беразе Нёмана ў сяле Гердашай Друскеніцкага муніцыпалітэта памежнікі заўважылі дзіўны прадмет у прыбярэжнай траве. Высветлілася, што гэта плыт кантрабандыстаў, да якога было прывязана каля 1470 пачкаў цыгарэт. Каб плыт не кідаўся ў вочы, а цыгарэты не прамоклі, іх абматалі чорнай поліэтыленавай плёнкай. Дарэчы, на пачках былі налепленыя беларускія акцызныя маркі.

Памежнікі дасталі цыгарэты і змясцілі на часовае захоўванне ў памежны пераход у Друскінінкай. Абставіны здарэння высвятляюцца, паведамляе Пагранічная службы Літвы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025