Не толькі «турыста»: сметніцу-дворніка таксама прыбралі з Савецкай

У пачатку сакавіка супрацоўнікі смеццесартавальнага завода прыбралі з вуліцы Савецкай адну са сваіх сметніц — тую, якая была падобная да дворніка. А 11 сакавіка з цэнтра Гродна забралі скульптуру драўлянага «турыста».

Дзве сметніцы ў выглядзе дворнікаў усталявалі 22 кастрычніка. Адну на Тэльмана, іншую на Савецкай. Апошнюю вырашылі прыбраць з пешаходнай вуліцы. Магчыма, гэта звязана з прыездам у Гродна міністра ЖКГ Аляксандра Церахава ў апошні дзень зімы.

Першыя незвычайныя сметніцы ў выглядзе «джэнтльменаў» сталі падарункам гораду ад смеццесартавальнага завода да Дня горада, які святкуецца ў верасні. З 15 кастрычніка 2018 прадпрыемства ўсталявала ў цэнтры Гродна і «дам з сабачкамі», а праз тыдзень з’явіліся два «дворнікі».

На сметніцах напісаныя словы падзякі на рускай, беларускай, польскай, англійскай, літоўскай, нямецкай і кітайскай мовах. Яны з’явіліся на розных вуліцах у цэнтры Гродна. Усяго новых сметніц было каля 20. У турыстаў яны карыстаюцца попытам — многія фатаграфуюцца побач з імі.



Падзяліцца
Меткі: ЖКГ

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025