Каля 17:00 11 сакавіка камунальныя службы дэмантавалі з вуліцы Савецкай драўляную статую турыста. Працоўныя сказалі, што такое распараджэнне паступіла ад адміністрацыі горада.

Двухметровая драўляная фігура турыста з’явілася каля Дома прафсаюзаў у верасні 2018 года, напярэдадні Дня горада. Аўтарам скульптуры з’яўляецца разьбяр па дрэве УЖРЭП Кастрычніцкага раёна Васіль Булак. У якасці матэрыялу ён абраў таполю.

Пасля ўстаноўкі скульптуры стала вядома, што такі самыкае «турыст», толькі бронзавы, стаіць у расійскім Іркуцку. Гараджане сталі абурацца плагіятам ў цэнтры горада. Таксама выказваліся сумненні наконт эстэтычнай каштоўнасці скультуры. Жыхароў горада падтрымалі вядомыя мастакі і скульптары.


Што не так з мастацтвам у Гродне? Распавядаюць вядомыя майстры


Куды перанясуць статую «турыста», пакуль невядома.

У цэнтры Гродна прыбралі "турыста". Не спадабаўся адміністрацыі?
У цэнтры Гродна прыбралі "турыста". Не спадабаўся адміністрацыі?
У цэнтры Гродна прыбралі "турыста". Не спадабаўся адміністрацыі?
Так помнік выглядаў да дэмантажу:
У цэнтры Гродна прыбралі "турыста". Не спадабаўся адміністрацыі?
Гродна і Іркуцк:
У цэнтры Гродна прыбралі "турыста". Не спадабаўся адміністрацыі?

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]