Гродзенскі “Нёман” 11 сакавіка забяспечыў сабе пуцёўку ў паўфінал плэй-оф чэмпіянату Беларусі. У чацвёртым матчы чвэрцьфінальнай серыі чырвона-чорныя апынуліся мацней за “Ліду” – 3: 2.

Ва ўсіх матчах чвэрцьфіналу “Ліда” прадэманстравала добры хаккей i практычна ні ў чым не саступала гродзенцам. Каманда Пушкова здолела абыйсці свайго “малодшага брата” толькі на вопыце.

“Ліда” – “Нёман” 2: 3 (0:0, 0:1, 2:2)

галы:
21:49 0: 1 – Рэмезаў (Ляўша, Крыскін)
47:31 1: 1 – Волчак (Кiрпiчонак, Ткачук)
47:48 1: 2 – А. Маляўка (Смураў, Баярчук)
53:31 1: 3 – Рэмезаў (Кіслы, – бол.)
56:23 2: 3 – Грынкевіч (Чэрнікаў, – бол.)

Вынік серыі (да 4-х перамог): “Нёман” – “Ліда” 4:0

Супернік “Нёмана” у паўфінале вызначыцца ў бліжэйшы час.