Мультымедыйная выстава-прыгода «Гэта космас» працуе з 8 сакавіка ў культурна-забаўляльным і выставачным цэнтры «Галактыка». Яна займае два паверхі і дае наведвальнікам магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі даследчыкаў космасу, атрымаць новы вопыт вывучэння зорак, галактык і запуску ракет.
На выставе прадстаўлена каля 40 касмічных зон. Сярод іх сімулятар самалёта, гіраскоп, фантастычны лятальны апарат «пепелац», шалі, квэсты з ачкамі віртуальнай рэальнасці і іншыя. Уся выстава праходзіць у суправаджэнні падрыхтаванага чалавека.
Выставу «Гэта космас» паўгода збіралі тры беларусы. У кожнага экспаната свая гісторыя, іх набылі ў розных краінах Еўропы, у Расіі і Кітаі.
«Такая інтэрактыўная выстава ўпершыню прадстаўлена ў Беларусі. Гродна стаў чацвёртым горадам, куды мы прыехалі. Маглі і раней, але доўга шукалі прыдатную пляцоўку. На выставе пастараліся ахапіць аўдыторыю ад малога да вялікага. Там кожны зможа знайсці нешта цікавае для сябе», — распавёў адзін са стваральнікаў Віктар Баранаў.
Адрас: ГКЗВЦ «Галактыка», вул. Лідская, 1
Час працы: 10.00 — 20.00
Білеты ў буднія дні:
Дарослы — 12.9 р.
Дзіцячы — 9.9 р.
Білеты ў выходныя:
Дарослы — 14.9 р.
Дзіцячы — 11.9 р.
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…