У Гродне сутыкнуліся легкавы аўтамабіль і таксі. Як паведаміў grodnonews.by галоўны ўрач Гродзенскай абласной станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Аляксандр Байгін, сутыкненне адбылося на плошчы Дзекабрыстаў у 18.04.
У таксі ехала сям’я: жанчына 43-х гадоў, яе муж, 8-гадовае дзіця і яго 19-гадовая сястра.
Пацярпелі 6 чалавек, сур’ёзных траўмаў ніхто не атрымаў, па медыцынскую дапамогу звярнуліся толькі пасажыры таксі. У жанчыны пералом вялікай галёначнай косткі, у 8-гадовага дзіцяці лёгкая чэрапна-мазгавая траўма і ўдар галёнкі. Яго даставілі ў дзіцячую абласную бальніцу.
У ДАІ Гродзенскай вобласці дадалі, што ў ДТЗ удзельнічалі два аўтамабілі Рэно.
— Кіроўца таксі, рухаючыся па плошчы Дзекабрыстаў з боку фабрыкі «Дынама», не саступіў дарогу аўтамабілю такой жа маркі, які рухаўся з боку вуліцы Сакалоўскага, — растлумачылі ў Дзяржаўтаінспекцыі.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…