Урачыстая цырымонія адкрыцця завода ТАА «Новалок» па вытворчасці лекавых сродкаў адбылася ў Скідзелі ў чацвер, 7 сакавіка, піша «Вячэрні Гродна».
Падчас адкрыцця новага завода міністр аховы здароўя Валерый Малашка адзначыў, што ў Беларусі «створана новая высокатэхналагічная вытворчасць прынцыпова новых лекавых прэпаратаў. У тым ліку і тых, што актыўна сёння ўжываюцца ў новых пратаколах лячэння такіх складаных захворванняў, як СНІД, туберкулёз, цукровы дыябет».
Удзел у цырымоніі адкрыцця прадпрыемства прыняў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, які лічыць фармацэўтыку адным з перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Індыяй. Паводле яго слоў, «Індыя — адзін з сусветных лідэраў у вытворчасці лекаў, таму мы актыўна працуем над стварэннем сумесных прадпрыемстваў».
Адзначым, што ТАА «Новалок» вядзе працу па суправаджэнні рэгістрацыі лекавых сродкаў кампаніі Lok-Beta Pharmaceuticals (I) Pvt. Ltd., якія плануецца выпускаць на новай вытворчасці. Ужо атрыманы рэгістрацыйныя пасведчанні на 3 назвы лекавых сродкаў, на рэгістрацыі знаходзяцца дасье яшчэ на 3 назвы лекавых сродкаў, 5 найменняў фармацэўтычных субстанцый, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя РБ.
Пачалі будаваць завод у Скідзелі ў студзені 2017 года. Гэта адзін з трох інвестпраектаў у сферы фармакалогіі, якія рэалізуюць у Беларусі з удзелам індыйскага капіталу.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…