Зайшоў у клас — здаў мабільны. Менавіта з гэтага «арганізаванага мерапрыемствы» сёння пачынаецца навучальны дзень школьнікаў некалькіх школ абласнога цэнтра. Гэтая практыка будзе пашырана, піша «Гродзенская праўда».
— У парадку эксперыменту актуальная яна сёння і ў шэрагу школ у райцэнтрах. З першага ж верасня наступнага навучальнага года як рэкамендацыя будзе гучаць для ўсіх устаноў адукацыі, — распавяла начальнік аддзела галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Таццяна Асмалоўская.
Такія рашэнні не будуць прымацца ў так званым аднабаковым парадку. Ва ўсіх школах вобласці ў бліжэйшы час пройдуць бацькоўскія сходы, дзе кожны жадаючы зможа выказаць сваё меркаванне з нагоды новаўвядзення. Але спецыялісты галоўнага ўпраўлення адукацыі запэўніваюць, што падстаў для хваляванні няма. Пры неабходнасці бацькі заўсёды могуць звязацца з класным кіраўніком, а адсутнасць гаджэта падчас урокаў для дзіцяці - толькі плюс.
У навучальных класах плануецца абсталяваць месцы для захоўвання вучнёўскіх тэлефонаў.
— Гэтая мера накіравана і на прадухіленне такой з’явы ў маладзёжным асяроддзі, як тролінг, калі паджартоўваючы над аднакласнікамі, школьнікі публікуюць недарэчныя здымкі і відэа ў сеткі, — дадала Таццяна Асмалоўская.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…