«У нас ужо ёсць два выпадкі ўкусу кляшчоў. Першы зафіксаваны 28 лютага ў Гродне. Інцыдэнт адбыўся ў зялёнай зоне мікрараёна Вішнявец. Другі выпадак зарэгістраваны 5 сакавіка ў прыгарадзе Ліды на тэрыторыі прыватнага дома», — агучыла намесніца галоўнага ўрача Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Анжэла Верабей, піша «Рэспубліка».
У мінулым годзе першыя выпадкі ўкусаў кляшчоў фіксавалі ў сакавіку. У асноўным кляшчы атакуюць на прыватных падворках, дачных участках і ў лесапаркавых зонах. Энтамолагі нагадалі пра неабходнасць выконваць меры засцярогі. Для гэтага трэба выбіраць максімальна закрытую вопратку, карыстацца рэпелентамі і аглядаць сябе і хатніх жывёл пасля прагулкі.
Прыкладна ў адным выпадку са ста клешч можа інфікаваць нас энцэфалітам або хваробай Лайма. Прафілактычнае лячэнне найбольш эфектыўна ў першыя два-тры дні пасля ўкусу. Таму калі клешч усё ж такі ўкусіў, то ад яго трэба як мага хутчэй пазбавіцца. Ні ў якім разе нельга выдзіраць яго самастойна. Звярніцеся ў бліжэйшую паліклініку або траўмапункт.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…