Праваабарончы цэнтр «Вясна» выпусціў серыю альтэрнатыўных паштовак да 8 сакавіка. Бо гістарычна гэты дзень — не проста «жаночы дзень», а дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за роўныя правы і магчымасці. Жанчыны ў многіх краінах выходзілі ў гэты дзень на дэманстрацыі і пікеты, прыцягваючы грамадскую ўвагу да сваіх праблем. Таму праваабаронцы «Вясны» не змаглі таксама застацца ўбаку.
Паступова свята страціла сваю прававую афарбоўку і стала днём прызнання мужчын у каханні і вернасці, а таксама днём дарэння жанчынам кветак і іншых падарункаў. У гэтым дзень жанчыны паўсюдна чуюць пра тое, якім выдатным упрыгожваннем працоўных калектываў яны з’яўляюцца, як важная гэтаму свету іх прыгажосць, пяшчота і слабасць.
Відавочна, што 8 сакавіка — свята, сэнс якога выкручаны на 180 градусаў. Таму праваабаронцы «Вясны» разам з творчай камандай аднадумцаў вырашылі распрацаваць серыю паштовак, якія нагадаюць беларускам і беларусам аб праўдзівым прызначэнні гэтага дня.
Праект #FLOWERPOWER прыдуманы ўдзельнікамі майстэрні па стварэнню візуальных прадуктаў для НКА і актывістаў «Всё Ясно! Беларусь» ад арганізацый Human Constanta і Крэатон. Ідэю для паштовак распрацоўвалі прадстаўніца ПЦ «Вясны» Дзіяна Пінчук, ілюстратарка Стася Сакалоўская, крэатар Алег Давыдчык і крэатарка Дар’я Герасіменка.
«Мы штодня сутыкаемся з недасведчанасцю людзей аб сапраўднай сутнасці свята. У беларускім грамадстве пераважае два падыхода да 8 сакавіка: Дзень вясны і прыгажосці ці поўнае яго адмаўленне. Атрымліваецца, што адзіны сімвал гендэрнай роўнасці працуе супраць гендэрнай роўнасці. Нам захацелася неяк паўплываць на гэтую сітуацыю, і дапамагчы людзям правільна расставіць акцэнты ў гэты дзень», — распавядае гісторыю стварэння паштовак каардынатарка праекта Дзіяна Пінчук.
Вясновыя кветкі на паштоўках звяртаюць увагу на існуючыя гендэрныя праблемы ў беларускім грамадстве: няроўная аплата працы, хатні гвалт, дыскрымінацыя па гендэрнай прыкмеце. Многія не задумваюцца, напрыклад, што ў нашай краіне да гэтага часу існуе так званы «Спіс забароненых прафесій для жанчын» (Пастанова Мінпрацы ад 12 чэрвеня 2014 г. № 35). Гэты спіс існуе яшчэ з савецкіх часоў. Жанчынам у Беларусі закрыты доступ прыкладна да 180 прафесіям і 42 рабочым сферам. Да гэтага часу ў Беларусі не прыняты закон аб супрацьдзеянні хатняму гвалту. Да гэтага часу ў жанчын узнікаюць цяжкасці ў руху па кар’ернай лесвіцы і доступу да высокіх пасад. Да гэтага часу беларускі парламент пераважна прадстаўлены мужчынамі.
«Кветкі — традыцыйны сімвал 8 сакавіка. У рамках задачы мы не хацелі пазбаўляцца ад гэтага знака, як і ад самога свята. Наадварот, мы вырашылі згуляць на паўсюднасці кветак і надзяліць букеты новым сэнсам. Зараз гэта не далікатныя кветачкі, а Кветкі, якія, па сутнасці, выйшлі з лозунгамі на мітынг, каб нагадаць усяму свету пра жаночыя правы і свабоды, — дадаюць іншыя ўдзельнікі_цы праекта Стася, Дар’я і Алег.
Паштоўкі #FLOWERPOWER будуць прэзентаваны 7 сакавіка падчас мерапрыемства «8 сакавіка. Разбуральніцы легенд», якое ладзіць Валанцёрская служба «Вясны» ў межах мерапрыемстваў да Міжнароднага жаночага дня W-day. Паштоўкі выдадзеныя на дзвюх мовах— беларускай і рускай. Кожны_ая прысутны_ая зможа выбраць паштоўку, якой правільна павіншуе блізкіх людзей з Міжнародным днём салідарнасці жанчын у барацьбе за раўнапраўе. Таксама на мерапрыемстве можна будзе паслухаць лекцыю ад запрошаных экспертак па гендэрных правах пра гісторыю дня 8 сакавіка.
Акрамя гэтага, БЯСПЛАТНА паштоўкі можна атрымаць:
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…